23 верасня Дзень нараджэння адзначае пастыр нашай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Эксцэленцыя, ад імя ўсіх супрацоўнікаў аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі жадаем выказаць самыя сардэчныя віншаванні.
Жадаем найперш добрага здароўя, згоды духу і толькі радасных хвілін кожны дзень.
Няхай Ваша пастырскае служэнне будзе заўсёды апраменена святлом Духа Святога ў тым, каб весці вернікаў да Бога.
Карыстаючыся нагодай, дзякуем Вам за адкрытасць, дабрыню і спрыянне таму, што мы можам абвяшчаць Хрыстовае Евангелле праз сродкі масавай інфармацыі.
Ахвяруем нашу малітву. Ахвяруем таксама гэты духоўны вянец, створаны з нашых адкрытых сэрцаў. Уплятаем у гэты вянец кветкі, сабраныя з захаваных назаўсёды ў Вашай памяці “пагоркаў лясных, лугоў зялёных, шырока расцягнутых над блакітным Нёманам”.
Доўгіх гадоў жыцця ў здароўі і згодзе духу!
Plurimos annos!
З удзячнасцю,
Супрацоўнікі аддзела сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі