Skip to main content

У Гродне і рэгіёне асвяцілі месцы дарожных здарэнняў

dai 413 верасня па ініцыятыве ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама адбыліся мерапрыемствы з удзелам святароў Каталіцкага Касцёла і Праваслаўнай Царквы на месцах аварый, у якіх між іншым загінулі людзі.

Мерапрыемствы былі праведзены ў сувязі з тым, што ў апошнія тыдні на тэрыторыі Гродзенскай вобласці назіраецца ўсплёск аварый з цяжкімі наступствамі.

dai 2

Каталіцкі Касцёл прадставіў вікарый парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) кс. Валерый Спірыдон. Святары памаліліся за загінулых і асвяцілі месцы здарэнняў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама