Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Больш даведацца пра Бога, актыўна паўдзельнічаць у Імшы і ў гульнях маглі дзеці на канікулах у парафіі ў Ляцку

8 Верасня 2023
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 08 Верасня 2023

liack 23 8 па 12 жніўня ў парафіі св. Станіслава ў вёсцы Ляцк (Шчучынскі дэканат) быў арганізаваны летні лагер для дзяцей “Канікулы з Богам”.

Гэтыя канікулы прайшлі ў парафіі ўжо ў пяты раз. На працягу пяці гадоў яны традыцыйна праводзяцца ў жніўні, i дзеці чакаюць іх з нецярпеннем, бо для ix гэты час вельмі цікавы i пазнавальны. На канікулах яны могуць набыць новых сяброў, пагуляць у цікавыя гульні, правесці час разам з Панам Богам, удзельнічаючы ў святой Імшы i катэхетычных занятках, якія сёлета правёў пробашч парафіі кс. Уладзімір Аксенцьеў.

На працягу пяці дзён хлопчыкі і дзяўчынкі паглыблялі свае веды пра Бога. Кожны дзень канікул прысвячаўся пэўнай тэме.

liack 3

У першы дзень увага дзяцей была засяроджана на Бібліі, на тым, што гэта такое і што яна гаворыць пра Хрыста. Мэтай другога дня было данесці да дзяцей думку, што Хрыстус любіць ycix людзей. У трэці дзень дзеці пазнаёміліся з прыпавесцю “пра сто i адну згубленую авечку”, праз якую ім было патлумачана, што Хрыстус – Добры Пастыр, які любіць сваіх авечак i ніколі нікога не пакіне, нават калі хтосьці згубіцца, а заўсёды знойдзе яго i дапаможа. Мэтай чацвёртага дня было паказаць маленькім парафіянам, што Хрыстус – іх найлепшы сябар, які ведае кожнага чалавека па імені (прыкладам стала біблейская гісторыя пра Закхея). У апошні дзень разважалі аб тым, што Хрыстус – наш Збаўца.

На святых Імшах у межах “Канікул з Богам” амаль кожнаму дзіцяці была дадзена магчымасць паспрабаваць сябе ў ролі міністранта, што выклікала ў іх незвычайнае захапленне i радасць. На Эўхарыстыі кожны з дзяцей быў задзейнічаны – яны спявалі, прамаўлялі літургічныя чытанні і г.д., – што дазволіла ім адчуць сябе адказнымі, важнымі, дарослымі, а галоўнае – па-сапраўднаму шчаслівымі.

З дапамогай аніматараў на працягу пяці дзён праводзіліся розныя цікавыя, пазнавальныя гульні. Прыемным дапаўненнем быў штодзённы салодкі стол, які арганізоўваў пробашч.

Апошні дзень “Канікул з Богам” быў асаблівым. Быў арганізаваны вечар ля вогнішча, калі дзеці гулялі і спявалі. Іх твары ўпрыгожвалі не толькі шчаслівыя ўсмешкі, але і аквагрым: у кожнага быў намаляваны малюнак, які ён хацеў. Кожнае дзіця атрымала не толькі радасныя эмоцыі, але i каштоўны памятны падарунак ад пробашча.

Ксёндз Уладзімір Аксенцьеў вельмі пастараўся, каб летні лагер запомніўся маленькім парафіянам надоўга. Заахвоціць дзяцей, каб яны наведвалі касцёл, імкнуліся пазнаваць Хрыста i былі з Ім на працягу ўсяго жыцця, дапамагчы ім стаць сапраўднымі хрысціянамі, паказаць ім, як цудоўна жыць з Панам Богам, – такія мэты мелі канікулы.

liack_1 Download liack_1
liack_2 Download liack_2
liack_3 Download liack_3
liack_4 Download liack_4
liack_5 Download liack_5

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

 

0
Створана 08 Верасня 2023
Абноўлена 08 Верасня 2023
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя