Св. Імша на англійскай мове будзе цэлебравацца ў Пабрыгіцкім касцёле кожную другую нядзелю а 17-й гадзіне. Літургія прызначана для іншаземных студэнтаў, які навучаюцца ў гродзенскіх вну. Св. Імшу будзе праводзіць кс. Антоні Грэмза. Акрамя англамоўнай Літургіі, у Пабрыгіцкім касцёле стала праводзяцца набажэнствы на літоўскай мове, а таксама св. Імшы з сурдаперакладам для глуханямых.