Skip to main content

Адышоў у вечнасць кс. Веслаў Дамброўскі, які шмат гадоў служыў на Дзятлаўшчыне

candle 2038736 1280 2Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 21 жніўня ў Быдгашчы (Польшча) на 87-м годзе жыцця і 61-м святарства адышоў у вечнасць кс. Веслаў Дамброўскі SDB.

Святар-салезіянін шмат гадоў служыў на тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі.

У 1993-1994 гг. ён служыў у парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе. З 15 лістапада 1994 г. па 15 жніўня 2015 г. быў пробашчам парафій Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса ў Наваельні і Божага Цела ў Дварцы (Дзятлаўскі дэканат).

Пахаванне адбудзецца 23 жніўня пры парафіі св. Марка ў Быдгашчы. У 10.30 адбудзецца Ружанец у інтэнцыі спачылага; у 11.00 – пахавальная Імша; у 12.30 – пахаванне ў салезіянскай секцыі могілак у Быдгашчы.

imgonline com ua Frame blurred nSNCAipX4Ftj

Ксёндз Веслаў Дамброўскі нарадзіўся 17 кастрычніка 1936 г. у Рэмбертуве (Польшча).

Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 9 чэрвеня 1963 г. у Лёндзе. Затым служыў у розных парафіяльных супольнасцях, дзе нясуць служэнне салезіяне ў Польшчы.

У 1993 г. прыбыў у Беларусь. Рупліва служыў у Лідзе, Наваельні і Дварцы.

У 2015 г. вярнуўся ў Польшчу, дзе да самай смерці служыў у парафіі св. Марка ў Быдгашчы.

Даручаем спачылага святара Божай міласэрнасці, каб за сваё адданае служэнне ён мог цешыцца сузіраннем Бога ў небе.