Skip to main content

Біскуп Буткевіч узначаліў урачыстасць Унебаўзяцця Панны Марыі ў Адэльску

adelsk 1413 жніўня ў Адэльску (дэканат Гродна-Захад) адзначалася галоўная адпустовая ўрачыстасць Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі – тытулу мясцовай парафііСвятую Імшу на палявым алтары каля старадаўняга касцёла ўзначаліў па запрашэнні пробашча парафіі кс. каноніка Віктара Мыслюка біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі.

На Эўхарыстыі сабралося шмат парафіян і гасцей. Літургію ўпрыгожыў спевам дыяцэзіяльны хор “Cantate Domino” пад кіраўніцтвам Генрыха Давідовіча.

Пробашч прывітаў усіх прысутных і падкрэсліў, што для адэльскай парафіяльнай супольнасці гэта вялікая ўрачыстасць. Вядома, што ў Адэльску вельмі жывы культ св. Антонія Падуанскага і кожны год у яго літургічны ўспамін там збіраецца вялікая колькасць вернікаў, але, як нагадаў кс. Віктар, галоўны тытул парафіі – Унебаўзяцце Панны Марыі, таму, дадаў ён, трэба таксама звяртацца з дзіцячым даверам да Маці Божай, бо Яна заўсёды спяшаецца да людзей з дапамогай.

Біскуп Буткевіч у гаміліі заахвоціў адкрыць свае сэрцы і душы на Божую ласку, як гэта заўсёды рабіла Панна Марыя, верная Божая Слуга.

Старшыня епіскапату падкрэсліў, што Маці Божая дае цудоўны прыклад і хоча, каб кожны чалавек ішоў шляхамі Пана.

adelsk 8

У канцы Эўхарыстыі вернікі парафіі з вялікай радасцю дзякавалі іерарху за прыбыццё на іх урачыстасць. Біскуп адзначыў, што наведаў Адэльск упершыню і ў захапленні ад веры мясцовых парафіян, іх прывязанасці да Касцёла і любові да Бога.

Урачыстасць завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй вакол парафіяльнай святыні і спевам гімна “Цябе, Бога, праслаўляем”. Такім чынам вернікі дзякавалі Пану за ўсе дары, якія атрымліваюць з Яго шчодрых рук.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі