13 жніўня ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) вырушылі велапілігрымы з Ліды, Воранава і Радуні.
У Тракелі імкнуцца людзі самага рознага ўзросту і заняткаў – іх аб’ядноўвае імкненне чэрпаць сілу з жыватворных крыніц духоўнасці. Сярод велапілігрымаў старэйшаму было 76 гадоў, малодшаму – адзін.
Велапілігрымка – яшчэ адзін сродак праслаўлення Бога і Марыі. Хтосьці з яе ўдзельнікаў прыбывае да Маці Божай з падзякай, хтосьці з просьбай, хтосьці бярэ не асабістую, але агульнаграмадскую інтэнцыю, для кагосьці велапілігрымка – спосаб абвяшчэння Евангелля.
У санктуарыі велапілігрымаў прывітаў кусташ кс. канонік Юрый Бяганскі. Кусташ узначаліў Эўхарыстыю, памаліўшыся за ўсіх, хто прыбывае ў гэтае святое месца.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі