10 жніўня ў будынку Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся ўступны экзамен для абітурыентаў, якія паступаюць на першы год навучання.
На экзамене кожны абітурыент павінен быў паказаць веды з Катэхізісa Каталіцкага Касцёла, жыцця Паўсюднага і мясцовага Касцёла і растлумачыць матывы свайго рашэння ісці за Хрыстом.
Экзамен прымала экзаменацыйная камісія ў наступным складзе:
біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB, старшыня Камісіі Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў;
біскуп Аляксандр Кашкевіч, ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі;
кс. канонік Віталь Вайцяхоўскі, рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне;
кс. Павел Скуба, куратар першага курса Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі;
кс. Ян Раманоўскі, прэфект Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі.
Пасля нарады экзаменацыйная камісія паведаміла, што новымі студэнтамі семінарыі сталі:
Яўгеній Далгалёў (парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Глыбокім, Віцебская дыяцэзія);
Кірыл Масалыка (парафія святога Арханёла Міхала ў Навагрудку, Гродзенская дыяцэзія);
Віктар Мяцеліца (парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса Хрыста ў Наваполацку, Віцебская дыяцэзія);
Міхаіл Шульгоўскі (парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Браславе, Віцебская дыяцэзія).
Навучальны год, калі яны распачнуць падрыхтоўку да святарства, пачнецца ў семінарыі 1 верасня.
Адказныя за фармацыю будучых святароў у нашай краіне просяць усіх людзей добрай волі аб малітве ў інтэнцыі новых семінарыстаў, а таксама аб новых і святых пакліканнях да святарства.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі