Skip to main content

У вёсцы Бярозаўка пад Іўем адбылося благаслаўленне новай прыдарожнай капліцы

novaja kaplica 65 жніўня ў вёсцы Бярозаўка, якая належыць да парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі (Гродзенская дыяцэзія, Івейскі дэканат), адбылося благаслаўленне новай прыдарожнай капліцы.

Благаслаўленне новай прыдарожнай капліцы здзейсніў пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі ксёндз Павел Калеснік.

У набажэнстве пры капліцы ўзялі ўдзел нешматлікія пажылыя жыхары вёскі, якіх гэтае месца культу будзе і надалей, як некалі, збіраць на супольную малітву.

Невялікая культавая пабудова зроблена з металапрофілю. У ёй змешчаны невялікі алтарык, абразы, фігура Маці Божай і Укрыжаванне.

 

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі