Кангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) са смуткам паведамляе, што 7 жніўня ў Гродне адышла ў вечнасць с. Пэтранэля ад Езуса Міласэрнага (Станіслава Перашчака) з гэтай супольнасці.
Пахавальная святая Імша адбудзецца ў сераду 9 жніўня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне (пабрыгіцкі).
Пачатак Імшы ў 11 гадзін.
Сястра Пэтранэля (Станіслава Перашчака) нарадзілася 16 кастрычніка 1938 г. у Поразаве.
У Кангрэгацыю Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ўступіла 25 лістапада 1989 г. Першыя манаскія абяцанні прынесла 23 жніўня 1992 г. у Гродне.
10 жніўня 1997 г. у Гродне прынесла вечныя манаскія абяцанні.
На працягу манаскага жыцця служыла ў Варшаве, Закапанэ, Астшэшуве (Польшча), Друскінінкаі (Літва), Лідзе і Гродне.
Дзякуючы за дар жыцця сястры Пэтранэля і яе адданае служэнне ў Касцёле на Гродзеншчыне, даручаем яе душу Божай міласэрнасці, каб добры Бог адарыў яе жыццём вечным.
Вечны адпачынак дай ёй, Пане...