Skip to main content

Конкурс аматараў рыбнай лоўлі прайшоў у Тракелях

ryba 1022 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) адбыўся конкурс аматараў рыбнай лоўлі.

Пасля таго як каманды прайшлі рэгістрацыю, у тракельскім касцёле адбылася святая Імша ў інтэнцыі ўдзельнікаў, якую цэлебраваў кусташ санктуарыя кс. канонік Юрый Бяганскі.

Затым распачалося воднае паляванне, у якім на працягу дзвюх гадзін спаборнічалі рыбаловы з Гродна, Ліды, Іўя, Геранёнаў, Радуні, Дворышча, Бакштаў, саміх Тракеляў, а таксама з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

ryba 5

Усяго на спаборніцтвах лавілі з 70 вудаў. Самай вялікай была каманда Геранёнаў на чале з кс. Дзмітрыем Несцерам, пробашчам мясцовай парафіі св. Мікалая, біскупа. Гэтая каманда вылавіла 24 рыбы.

Вынікі конкурсу ў намінацыі “самая вялікая вылаўленая рыба”:

1. сям’я Лаўкель (Ліда): 1455 г

2. сям’я Тулько (Гродна): 780 г

3. Мар’ян Урбановіч (Тракелі): 495 г

ryba 16

Кусташ санктуарыя павіншаваў пераможцаў, уручыўшы ім медалі і дыпломы.

Прыемным бонусам конкурсу было тое, што ўся злоўленая рыба засталася рыбакам.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі