З 10 па 15 ліпеня дзеці са смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла знаходзіліся на летнім адпачынку ў Тракелях.
Тэматычныя сустрэчы, на якіх дзеці збіраліся на працягу шасці дзён, аб’ядноўвала назва “Ад сэрца да сэрца”. Дзеці мелі магчымасць даведацца, у прыватнасці, што адзін з дароў Бога – Біблія, а адзін са спосабаў захаваць гэты скарб у бяспецы – зрабіць нешта большае, чым толькі зберагаць яго ў сэрцы: падзяліцца ім.
Таксама ўдзельнікі тэматычных сустрэч паглыблялі свае веды пра таленты, пра тое, як любіць Бога і бліжняга, дапамагаць, здзяйсняць маленькія выбары ў паўсядзённым жыцці.
Удзел у святой Імшы, забавах, спартыўных гульнях, гуртках, паездка ў Ліду, вясёлы вечар давалі дзецям разам з арганізатарамі адпачынку магчымасць добра правесці час і папрасіць Бога ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Тракельскай аб ласках, неабходных для сябе і сваіх блізкіх.
Асабліва спадабаўся дзецям экалагічны марафон, у якім яны змаглі паказаць свае веды і даведацца яшчэ шмат цікавага.
Вечарам апошняга дня адпачынку ўдзельнікі падзякавалі яго арганізатарам, асабліва кусташу тракельскага санктуарыя кс. каноніку Юрыю Бяганскаму, за магчымасць пабываць у гэтым прыгожым месцы, за гасціннасць і ўручаныя дзецям падарункі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі