Skip to main content

Спецвыпуск газеты “Слова Жыцця” можна было набыць на фэсце ў Тракелях

sz trokiele 9Спецыяльны выпуск газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця” (№14 (612) 2023), прысвечаны санктуарыю Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, можна было набыць на памяць на сёлетніх адпустовых урачыстасцях, якія праходзілі ў гэтым санктуарыі пад дэвізам “Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і”.

Газету, усе матэрыялы выпуску якой былі прысвечаны тэме дыяцэзіяльнага санктуарыя ў Тракелях, супрацоўнікі яе рэдакцыі распаўсюджвалі сярод пілігрымаў.

З гэтай нагоды ўдзельнікі фэсту мелі магчымасць падзякаваць рэдакцыйнаму калектыву за штодзённае служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі, якое заключаецца ў абвяшчэнні Божага слова праз сродкі масавай інфармацыі.

sz trokiele 4

Супрацоўнікі рэдакцыі “Слова Жыцця” на чале з галоўным рэдактарам кс. канонікам Юрыем Марціновічам выказваюць удзячнасць усім, хто зацікавіўся дыяцэзіяльнай газетай на ўрачыстасцях у Тракелях.

Таксама яны дзякуюць усім сваім пастаянным чытачам за ўсе выразы дабрыні і падтрымку рэдакцыі малітвамі і ахвяраваннямі.

Усім святарам і асобам кансэкраванага жыцця рэдакцыйны калектыў дзякуе за папулярызацыю газеты ў сваіх парафіяльных супольнасцях і за дапамогу ў тым, каб яна дасягнула чытачоў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі