Што цікавага можна прачытаць у новым нумары газеты “Слова Жыцця”? Спецвыпуск прысвечаны санктуарыю Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях.
Тракелі – гэта сэрца Касцёла на Гродзеншчыне. Хто наведвае санктуарый і якая яго роля ў дыяцэзіі – у размове з кусташам санктуарыя кс. канонікам Юрыем Бяганскім.
Пілігрымка: не проста “пайсці”, а “знайсці”. Навошта людзі ідуць у пілігрымцы? Сведчанні і ўспаміны ўдзельнікаў пешага паломніцтва да Маці Божай.
Чым жыве санктуарый па-за галоўнымі ўрачыстасцямі, або што яшчэ цікавага адбываецца ў Тракелях на працягу года.
Набыць газету можна будзе на дыяцэзільных урачыстасцях у Тракелях, а таксама 9 ліпеня ў парафіях Гродзенскай дыяцэзіі і ў парафіі св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ ў Мінску (м-н Кунцаўшчына).