На працягу тыдня, з 26 чэрвеня па 2 ліпеня, пры іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла праходзілі “канікулы з Богам”.
“Канікулы з Богам” – штогадовы летнік, падчас якога дзеці не толькі разам адпачываюць, але і ўдзельнічаюць у святой Імшы і катэхезе.
Як паведамляе ivyenews.by, тэмай сёлетніх канікул сталі сакрамэнты Касцёла. Кожны дзень маленькія вернікі разважалі над адным з сямі сакрамэнтаў.
Таксама дні былі напоўнены малітвай, разнастайнымі гульнямі, спевамі, танцамі, праглядам фільмаў і спаборніцтвамі. У апошні дзень да дзяцей нават завітаў белы мядзведзь.
Варта спадзявацца, што канікулы надоўга застануцца ў памяці дзяцей, а прабыванне на іх прынясе кожнаму багаты фізічны і духоўны плён. Бацькі ўдзельнікаў дзякуюць святарам, законным сёстрам, валанцёрам і ахвярадаўцам за арганізацыю гэтага насычанага мерапрыемства.