Пробашч парафіі св. Уладзіслава ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) кс. Аляксандр Лебядзевіч па традыцыі быў запрошаны благаславіць хлебаробаў на працу збору жніва і памаліцца разам з імі.
З пачаткам уборачнай кампаніі, перш чым распачнецца жніво, у многіх вёсках традыцыйна ладзяць “зажынкі”.
Ксёндз Аляксандр удзяліў благаслаўленне калектыву Камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства “Суботнікі”. У Іўеўскім раёне гэты калектыў прыступіў да збору ўраджаю першым.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі