Skip to main content

Ужо ў дарозе: выйшла пешая пілігрымка з Навагрудка ў Тракелі

ng trok 1На адпустовую ўрачыстасць у санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) выйшла пешая пілігрымка з Навагрудка.

ng trok 3

Пілігрымы вырушылі ў дарогу, даручыўшы Маці Божай свае ўласныя інтэнцыі, інтэнцыі сваіх блізкіх і навагрудскай парафіяльнай супольнасці, якой апякуецца святы Арханёл Міхал.

У санктуарый яны прыбудуць у пятніцу 7 ліпеня. Там яны возьмуць удзел у фэсце, які сёлета пройдзе пад дэвізам “Марыя, аб’яднай нашы сэрцы і сем’і!”.

ng trok 2

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі