Skip to main content

Дзеці з гродзенскай парафіі Святога Духа былі на адпачынку ва Уселюбе

adpaczynak alszanka 3З 18 па 23 чэрвеня самыя маленькія вернікі парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) былі на адпачынку ў доме пілігрыма ва Уселюбе.

Гэта быў не толькі адпачынак на свежым паветры і час, праведзены з сябрамі, але таксама магчымасць памаліцца і даведацца нешта новае пра Бога.

Для дзяцей была падрыхтавана насычаная праграма, якая ўключала ранішнюю гімнастыку, малітвы, заняткі спортам і творчую працу ў групах. Яны з задавальненнем ўдзельнічалі ў гульнях на свежым паветры, у конкурсах і спаборніцтвах.

Самым галоўным момантам кожнага дня была святая Імша. У кожнай гаміліі кс. Андрэй Струкель прапаноўваў дзецям паразважаць над Евангеллем і праўдамі веры.

adpaczynak alszanka 8

Маленькія парафіяне праводзілі вельмі шмат часу на прыродзе – як на тэрыторыі дома пілігрыма, так і наведваючы розныя іншыя месцы.

Увечары дзеці збіраліся на дыскатэках і спаборніцтвах – спартыўных і інтэлектуальных.

Гэты адпачынак стаў для маленькіх парафіян каштоўным вопытам, які, можна спадзявацца, яны запомняць на ўсё жыццё. Яны навучыліся працаваць у камандзе, праяўляць ініцыятыву, даведаліся шмат іншых цікавых і патрэбных рэчаў. Акрамя таго, яны адпачылі, атрымалі незабыўныя эмоцыі і правялі час з любячым Богам.

Дзмітрый Роўны