Skip to main content

Біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі вернікам парафіі ў Поразаве

porowozowo 1511 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў парафіяльную супольнасць св. Міхала Арханёла ў Поразаве (Ваўкавыскі дэканат).

На Эўхарыстыі іерарх удзяліў вернікам парафіі сакрамэнт канфірмацыі.

У святыні сабраліся шматлікія парафіяне і госці. Усіх іх прывітаў пробашч кс. Юрый Канапелька.

Біскуп Кашкевіч, звяртаючыся да тых, хто быў узбагачаны ў гэты дзень сямю дарамі Духа Святога ў канфірмацыі, заахвоціў іх быць трывалымі ў веры і адкрыцца на дзеянне Духа.

porowozowo 2

Пастыр Касцёла на Гродзеншчыне падкрэсліў, што без дапамогі Духа Святога чалавек няздольны споўніць сваё жыццёвае пакліканне. Таму, па словах біскупа, важна быць заўсёды адкрытым на дзеянне Духа, які суправаджае чалавека і дапамагае верна ісці за голасам Хрыста Пана.

У канцы Імшы канфірмаваныя выказалі ўдзячнасць біскупу, свайму душпастыру і сястры Антаніне з Кангрэгацыі Школьных Сясцёр Нотр-Дам, якая рыхтавала іх да прыняцця гэтага сакрамэнту.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі