Skip to main content

Лепш спытаць, чым памыляцца...: пост – гэта не справа таго, што есці і піць

postМногія людзі чамусьці лічаць, што пост – гэта нейкая вегетарыянская практыка. Насамрэч пост – гэта хрысціянская духоўна-дысцыплінарная практыка, скіраваная на ўтаймаванне цялесных ці духоўных сіл чалавека, а таксама адна з форм перапрашэння за грахі.

Цялесны пост – найчасцей звязаны з абмежаваннем у ежы, абмежаваннем ў наведванні пэўных месцаў, якія з’яўляюцца пастаяннай крыніцай граху, абмежаваннем нястрыманасці зроку ці стрыманасць у празмернай гаварлівасці. Пост з’яўляецца сродкам кантролю і захавання свабоды волі.

Духоўны пост -- гаворка ідзе пра залежнасць станаў свядомасці ад нейкіх прадметаў ці крыніц інфармацыі. Залежнасць праз зрок і слых, а таксама залежнасць ад эмоцый. Да гэтай формы посту будзе адносіцца абмежаванне ў забаўляльных мерапрыемствах, у працы за камп’ютарам, праглядзе тэлевізара, слуханні музыкі.

Аўтар закранае праблему посту і яго значэння для сучаснага чалавека, які не любіць адказваць сабе ні ў чым.


Азнаёміцца з усім матэрыялам можна будзе у наступным нумары газеты “Слова Жыцця” ад 19.02.2012.