Skip to main content

За ўсіх мам памаліліся ў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ

smorgon matki 7У першую нядзелю мая ў Гродзенскай дыяцэзіі па традыцыі святкаваўся Дзень маці. З гэтай нагоды ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыліся адмысловыя малітвы ў інтэнцыі ўсіх маці.

Пробашч парафіі кс. Яўген Учкуроніс і дзеці павіншавалі мам з гэтым святам. Мам, якія адышлі ў вечнасць, успомнілі ў малітве.

Таксама ў гэты дзень члены малітоўнай суполкі “Маці ў малітве” і вернікі смаргонскай парафіі здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Суцяшальніцы Засмучаных у Барунах (Ашмянскі дэканат). Там яны ўдзельнічалі ў святкаванні дыяцэзіяльнага Дня маці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі