На дадзены момант запланаваны наступныя асноўныя дыяцэзіяльныя падзеі:
30-31 сакавіка (пятніца – субота) – Крыжовы шлях у касцёлах гродзенскай дыяцэзіі напярэдадні Вербнай нядзелі;
15 красавіка – заканчэнне абыходаў 20-годдзя Гродзенскай дыяцэзіі; узнаўленне перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага, заканчэнне – 16 чэрвеня а 17-й гадзіне ў Новай Рудзе;
28-30 красавіка (субота – панядзелак) або 29, 30 красавіка – 1 мая (нядзеля – аўторак) – Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў парафіі Ліда-Св. Сям’і;
1 мая – урачыстасць 1-й гадавіны беатыфікацыі бл. Яна Паўла ІІ;
7 чэрвеня – урачыстасць Божага Цела і Эўхарыстычная працэсія; рэкамендуецца, каб працэсія адбывалася ў дзень урачыстасці (чацвер пасля ўрачыстасці Святой Тройцы);
23 чэрвеня – З’езд выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў;
29-30 чэрвеня – чуванне і дыяцэзіяльная ўрачыстасць у санктуарыі Каралевы нашых сямей у Тракелях;
14 ліпеня – З’езд сямей Гродзенскай дыяцэзіі ў Гудагаі.