Skip to main content

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў наведаў санктуарый у Тракелях

trok 128 красавіка ў Воранаве адбылася сустрэча Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандра Румака з духавенствам Радунскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі і прадстаўнікамі Праваслаўнай Царквы.

На сустрэчы Аляксандр Румак заклікаў рэлігійныя арганізацыі аб’яднаць патэнцыял прадстаўнікоў усіх канфесій і органаў улады, прапанаваў сумесна ўдзельнічаць у духоўна-маральным выхаванні падрастаючага пакалення і сем’яў, зрабіў акцэнт на недапушчальнасці палітызацыі рэлігіі.

Таксама адбылася грунтоўная размова аб узаемадзеянні рэлігійных канфесій і дзяржавы.

trok 2

Былі абмеркаваны пытанні добраўпарадкавання тэрыторый святыняў і могілак.

Затым дэлегацыя Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў наведала дыяцэзіяльны санктуарый Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, дзе кусташ кс. канонік Юрый Бяганскі правёў цікавую экскурсію ў святыні і на тэрыторыі Марыйнага саду.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Voran.by