Skip to main content

Першая сустрэча Святарскай рады адбылася ў Гродзенскай курыі

Першае пасяджэнне новаабранай Святарскай рады і Калегіі дарадцаў Гродзенскай дыяцэзіі адбылося сёння, 8 лютага, у Гродзенскай курыі.

Чарговая Святарская рада была абрана ў снежні мінулага года тэрмінам на 5 гадоў, згодна з кананічным правам. На першым пасяджэнні кс. Антоні Грэмза, віцэ-канцлер курыі, прадставіў “Святарскую раду і Калегію дарадцаў у святле сучаснага вучэння касцёла”. Пасля гэтага кс. бп Аляксандр Кашкевіч уручыў дэкрэты біскупскім вікарыям агульнага душпастырства, членам новай Рады і Калегіі.

Па словах кс. Антонія Грэмзы, на першай сустрэчы галоўным чынам абмяркоўваецца праграма на душпастырскі год: якія галоўныя мерапрыемствы будуць адбывацца ў дыяцэзіі, як павінны быць падрыхтаваны святары і вернікі да гэтых урачыстасцей, а таксама тэрміны гэтых урачыстасцей.

Задачай Святарскай рады з’яўляецца падтрымка ксяндза біскупа ў кіраванні дыяцэзіяй, згодна з законамі права, каб па магчымасці найлепш памнажалася пастырскае дабро даверанай яму часткі Божага люду (кан. 495 КПК).

У Святарскую раду ўваходзіць 18 святароў. 9 з іх абіраюцца святарамі нашай дыяцэзіі (па адным з кожнага дэканата). Яшчэ трох святароў прызначае сам ксёндз біскуп, 6 святароў прызначаюцца з тых, хто выконвае важныя заданні ў дыяцэзіяльным Касцёле і мае пасады.



Святарская рада на чарговыя 5 гадоў мае наступны склад:
Кс. прэл. Антоні Ханько – генеральны вікарый і канцлер курыі;
Кс. Цэзары Міх – судовы вікарый;
Кс. Уладзімір Гуляй – біскупскі вікарый агульнага душпастырства (Лідская акруга);
Кс. Ян Кучынскі – біскупскі вікарый агульнага душпастырства (Гродзенская акруга);
Кс. Здзіслаў Вэдэр – біскупскі вікарый агульнага душпастырства (Смаргонская акруга)
Кс. Юзаф Станеўскі – рэктар ВДС у Гродне;
Кс. Чэслаў Паўлюкевіч – з дэканатаў Ваўкавыск і Слонім;
Кс. Юзаф Ханьчыц – з дэканатаў Ліда і Навагрудак;
Кс. Ян Занеўскі – з дэканатаў Гродна-Захад і Сапоцкіна;
Кс. Павел Беланос – з дэканатаў Гродна-Усход і Вялікая Бераставіца;
Кс. Францішак Галдысь – з дэканатаў Іўе і Смаргонь;
Кс. Генрык Яблоньскі – з дэканатаў Радунь і Дзятлава;
А. Вітольд Петэльчыц SchP – з дэканатаў Шчучын і Масты;
А. Казімір Мараўскі OCD – з дэканатаў Астравец і Ашмяны;
Кс. Антоні Грэмза – з ВДС, Курыі і ад ксяндзоў студэнтаў;
А. Андрэй Шчупал CSsR – духоўны айцец святароў Гродзенскай дыяцэзіі, прызначаны ксяндзом біскупам;
Кс. прэл. Юрый Левінскі – прафесар ВДС у Гродне, прызначаны ксяндзом біскупам;
Кс. д-р Тадэвуш Вышыньскі – прафесар ВДС у Гродне, прызначаны ксяндзом біскупам.

Святарская рада звычайна збіраецца 2 разы на год, а таксама па патрабаванні ксяндза біскупа.