26 красавіка прызыўнікі, якіх праводзілі на тэрміновую ваенную службу з Лідскага раённага ваеннага камісарыята на Гродзенскі абласны зборны пункт, і ўсе, хто завітаў у гэты дзень у камісарыят, атрымалі благаслаўленне каталіцкага святара.
Благаслаўленне ўдзяліў кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Каралевы нашых сем’яў у Тракелях кс. канонік Юрый Бяганскі.
У Беларусі пачалася адпраўка грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, у злучэнні і воінскія часці Узброеных Сіл, унутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў, органаў пагранічнай службы і дзяржаўнай бяспекі.
Прызыўнікі прайшлі адбор, большасць з іх маюць прафесійна-тэхнічную, сярэднюю спецыяльную ці вышэйшую адукацыю і ўжо працавалі па атрыманай спецыяльнасці.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі