Skip to main content

Урачыстасць Першай Камуніі прайшла ў Наваельні

nawaelnia 316 красавіка, у нядзелю Божай Міласэрнасці, у парафіі Найсвяцейшага Сэрца Езуса ў Наваельні (Дзятлаўскі дэканат) адбылася ўрачыстасць Першай Камуніі. Цела Хрыста ўпершыню прынялі трое дзяцей.

Першая Камунія з’яўляецца першым, святочным і свядомым актам спажывання ў сакрамэнце Эўхарыстыі Пана Езуса, прысутнага пад выглядам хлеба і віна.

nawaelnia 4

У прыгожым белым адзенні дзеці разам з бацькамі прыйшлі ў касцёл, які таксама быў па-святочнаму дэкараваны. Імша пачалася ўрачыстым уваходам дзяцей, якіх благаславілі бацькі, у святыню.

Маленькія вернікі ўзносілі малітвы да Бога, чыталі ўрыўкі са Святога Пісання, неслі да алтара падрыхтаваныя дары.

Парафіяльная супольнасць жадае дзецям, каб гэтая ўрачыстасць адарыла іх шматлікімі духоўнымі ласкамі, умацавала іх і іх сем’і ў тым, каб быць відавочным знакам прысутнасці Хрыста ў Касцёле і ў жыцці кожнага з іх.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі