Skip to main content

У Навагрудку адбыўся першы Крыжовы шлях вуліцамі горада

kryzowy ng 45 красавіка, у Вялікую сераду, вуліцамі Навагрудка ўпершыню прайшоў Крыжовы шлях. У ім прыняло ўдзел каля 300 чалавек.

Разважанні да набажэнства падрыхтавалі сем’і навагрудскай парафіі св. Арханёла Міхала. Мужы, жонкі і дзеці чыталі разважанні на паасобныя стацыі і прасілі ў Бога прабачэння за грахі, якія здзяйсняюцца ў сем’ях: грахі мужоў адносна жонак, жонак адносна мужоў, бацькоў адносна дзяцей і дзяцей адносна бацькоў.

Нягледзячы на надвор’е, якое было не вельмі добрым, і позні час, у набажэнстве ўдзельнічала значная колькасць дзяцей і моладзі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Кірыл Масалыка