Skip to main content

Фотафакт: майстар-клас для дзяцей па вырабе пасхальных упрыгажэнняў прайшоў у лідскай Фары

masterklass 41 красавiка ў парафii Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) прайшоў майстар-клас для дзяцей па вырабе ўпрыгажэнняў на святочны велiкодны стол.

Мерапрыемства арганізавалі сёстры Кангрэгацыі Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі). Яно адбылося дзякуючы падтрымцы пробашча парафіі кс. каноніка Уладзiмiра Гуляя.

Пры дапамозе каляровай паперы, дэкаратыўных яек і кветак удзельнікі майстар-класу стварылі розныя святочныя кампазiцыi. Дзецi весела i плённа правялi апошнiя днi канiкул.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі