31 сакавіка – 1 красавіка ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбылася малітоўная сустрэча для юнакоў.
Тэмай, якая абмяркоўвалася на сустрэчы, быў Майсей – правадыр народаў. Ва ўдзельнікаў была магчымасць бліжэй пазнаёміцца з яго асобай, паразважаць, якім было яго галоўнае заданне, атрыманае ад Бога.
Паколькі сустрэча прайшла ў перыяд Вялікага посту, у яе межах адбылася адарацыя Крыжа, на якой юнакі разважалі пра неабходнасць засяроджваць увагу на Езусе, на Яго Ахвяры за людзей, на Крыжы.
У хвіліну маўчання кожны меў магчымасць падысці да Крыжа, дакрануцца да яго і паразмаўляць з Тым, Які аддаў за нас сваё жыццё.
Яўген Занеўскі