Skip to main content

Сустрэча для дзіцячых хораў прайшла ў гродзенскай парафіі Святога Духа

alszanka hor 330 сакавіка ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) у чарговы раз прайшоў дзень засяроджання для дзіцячых хораў.

Маленькія музыкі ўзростам ад 5 да 14 гадоў сабраліся, каб праславіць Бога, пашырыць свае вакальныя здольнасці і проста правесці час супольна.

Традыцыйна сустрэча распачалася малітвай да св. Цэцыліі – апякункі і заступніцы спевакоў. Музыка спадарожнічала дзецям на працягу ўсяго дня ў занятках, спевах і нават забавах. Дзеці разам вучыліся слухаць адзін аднаго, спалучаць свае галасы, выконваць разнастайныя музычныя заданні, дастасоўвацца да музычных інструментаў.

alszanka hor 4

Кульмінацыяй сустрэчы стала сумеснае набажэнства да Маці Божай Чэнстахоўскай, на якім спевакі падзякавалі за час, праведзены разам, а таксама за вакальныя здольнасці, якімі іх узнагародзіў Бог.

Гурт “Анёлы” парафіі Святога Духа ўжо мае невялікі музычны досвед: дзеці запісалі музычны дыск з калядкамі, а ў мінулым годзе і відэакліп, паглядзець які можна па спасылцы.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі