У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адзначылі ўрачыстасць святога Юзафа, Абранніка Найсвяцейшай Панны Марыі.
У гэты дзень супольнасць семінарыі – яе студэнты і мадэратары – сабралася на ўрачыстай Эўхарыстыі.
Святы Юзаф з’яўляецца прыкладам сапраўднай мужнасці, трываласці, шчырасці, справядлівасці, глыбокага даверу Богу. Таму семінарысты праз яго заступніцтва прасілі Пана аб ласках, патрэбных ім для духоўнай вытрымкі, а таксама аб узрастанні сваёй веры і любові.
Урачыстасць стала таксама нагодай да асаблівай малітвы аб новых пакліканнях да святарскага служэння.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Аляксей Ціхан