У Гродне адзначылі 80-ю гадавіну ліквідацыі Гродзенскага гета №1. Па цэнтральных вуліцах горада прайшоў Марш памяці.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі юдэйскіх і хрысціянскіх супольнасцяў, яўрэйскіх арганізацый, органаў улады, дыпламатычнага корпусу.
Ад імя Каталіцкага Касцёла прысутнічаў віцэ-канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Антоній Грэмза.
Марш з традыцыйнымі прыпынкамі пачаўся ля мемарыяльнага знака “Уваход у гета”, працягнуўся ў двары Музея гісторыі рэлігіі і завяршыўся ў Харальнай сінагозе.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: grodnonews.by