Skip to main content

З Гродна да Баранавіч на практычны семінар

Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах запрашае ўсіх жадаючых на адкрыты навукова-практычны семінар на тэму “Евангелізацыя i новыя сродкі камунікацыі”.

Семінар адбудзецца 25–26 лютага 2012 г. па адрасе: г. Баранавічы, вул. Т. Шаўчэнкі, 6.

У праграме:
• знаёмства з практычнымі магчымасцямі евангелізацыі праз сучасныя сродкі камунікацыі;
• практычныя трэнінгі па сучасных метадах евангелізацыі;
• сустрэча з найлепшымі спецыялістамі па медыя-евангелізацыі.

План сустрэчы:
25 лютага (субота)
• 08.00–09.30 – рэгістрацыя ўдзельнікаў семінара
• 09.00–09.15 – прывітанне
• 09.15–11.00 – “Новыя мас-медыі як інструмент евангелізацыі ў ХХІ ст.”
• 11.00–11.30 – перапынак на каву
* 11.30–13.00 – “Новая евангелізацыя і тэлебачанне”
• 13.00–14.00 – абед
• 14.00–16.00 – “Прынцыпы эфектыўнай евангелізацыі”. Практычны трэнінг
• 16.00–16.30 – перапынак на каву
• 16.30–18.00 – “Евангелізацыя праз Інтэрнэт: усё пра вэбінары”
• 18.30–19.30 – вячэра
• 19.30–22.00 – “Хрысціянскае кіно. Рэальнасць ці дэкларацыя”. Сустрэча з рэжысёрам Юрыем Гарулёвым. Прагляд дакументальных стужак

26 лютага (нядзеля)

• 07.30–08.15 – святая Імша
• 08.30–09.00 – сняданне
• 09.00–10.30 – “Вэб 2.0 сервісы – персанальны медыя-канал у сеціве. Місія праз давер: рассыланне без спаму. Тэхналогіі і арганізацыя працы”
• 10.30–11.00 – перапынак, кава
• 11.00–12.00 – падвядзенне вынікаў семінара

Усіх жадаючых прыняць удзел у семінары арганізатары просяць зарэгістравацца на сайце каледжа Інфармацыя па тэлефонах: +375 (163) 46-77-93; +375 (163) 46-56-06 E-mail: callegge@gmail.com.