У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыліся велікапосныя рэкалекцыі. Для семінарыстаў, якія рыхтуюцца да прыняцця пасвячэння, гэта быў асаблівы час, каб яшчэ раз задумацца над сваім жыццём, а найперш над сваёй верай.
У глыбейшым перажыванні гэтага часу будучым святарам дапамагаў кс. Юрый Жэгарын, пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Навагрудку. Ён прывёў прыклады сведчанняў таго, як вера дапамагла знайсці выхад, здавалася б, у безвыходных з чалавечага пункту гледжання сітуацыях.
Святар падкрэсліў, што ўсялякія цяжкасці і перашкоды, якія сустракаюцца ў жыцці, не такія страшныя, калі перажываць іх з Богам: з Ім мы заўсёды знойдзем вырашэнне і надзею.
На заканчэнне духоўных практыкаванняў рэктар семінарыі кс. канонік Віталій Вайцяхоўскі падзякаваў рэкалекцыяністу за яго слова, прызначанае для ўдзельнікаў, а таксама за прыклад святарскай руплівасці.
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Спампаваць фота
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Аляксей Ціхан