4 сакавіка ў парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) прайшоў дзень засяроджання для міністрантаў і кандыдатаў да літургічнай службы алтара.
Тэмай сустрэчы было міністранцкае служэнне.
На пачатку ўдзельнікі разам са святаром разважалі над служэннем міністранта. Другі этап сустрэчы быў прысвечаны малітве. Прысутныя прасілі Бога дапамагчы ім у лепшым перажыванні гэтага святога часу.
Пасля адбылася святая Імша. На ёй удзельнікі пазнаёміліся з жыццём святога каралевіча Казіміра, якога Касцёл успамінаў у гэты дзень.
Таксама юнакі супольна паразважалі над пастановамі на час Вялікага посту.
На заканчэнне сустрэчы для ўдзельнікаў быў арганізаваны пачастунак. Яны мелі магчымасць паразмаўляць і падзяліцца ўражаннямі ад гэтага дня.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі