Skip to main content

Адышоў у вечнасць тата сястры Фаўстыны Крывіцкай, назарэтанкі

candle 2038736 1280 2Kангрэгацыя Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі) са смуткам паведамляе, што 21 лютага адышоў ў вечнасць Тадэвуш Крывіцкі, тата сястры Фаўстыны Крывіцкай CSFN, якая нясе служэнне ў Апостальскай нунцыятуры ў Мінску.

Пахаванне спачылага адбудзецца ў чацверг 23 лютага ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Язафата Кунцэвіча ў Сапоцкіне.

Пачатак пахавальнай св. Імшы - 11.00.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…