4 лютага ў парафii Святога Духа ў Гродне (Альшанка) адбыўся конкурс ведаў на тэму “Цуды i прыпавесцi Езуса”.
У конкурсе прынялi ўдзел больш за 70 дзяцей.
Мэтай конкурсу было, перш за ўсё, выхаванне рэлігійных каштоўнасцяў дзяцей, паглыбленне іх біблійных ведаў, заахвочванне іх да разважання над уласнымі адносінамі з Панам Езусам.
Сустрэча пачалася супольнай малiтвай, падчас якой удзельнiкi прасiлi Святога Духа асвяціць iх розум i адкрыць сэрцы.
На першым этапе мерапрыемства дзецi падзялiлiся на групы. На другiм этапе кожны меў магчымасць паказаць свае асабістыя веды.
Дзякуючы разнастайным пытанням i цiкавым заданням дзецi хутка забылiся пра супольнае спаборнiцтва. Падчас мерапрыемства панавалi радасць, цiкавасць i задавальненне. Усе ўдзельнікі паказалі выдатныя веды.
Удзел у такім конкурсе патрабаваў знаёмства са Святым Пiсаннем, што, безумоўна, прынясе багаты плён у будучыні.
Усе ўдзельнікі атрымалі памятныя дыпломы, а пераможцы – яшчэ і кніжныя прызы.
С. Вікторыя Галуза