Skip to main content

У парафіі ў Першамайскім прадставілі батлейку

batlejka 922 студзеня ў парафіі св. Казіміра ў Першамайскім (Лідскі дэканат) адбылася тэатралізаваная пастаноўка аб нараджэнні Езуса Хрыста.

Рэжысёрам пастаноўкі была катэхетка сястра Галіна. Дзякуючы яе старанням батлейка атрымалася вельмі цікавай і прыгожай. Акцёрамі былі дзеці, якія ходзяць на ўрокі рэлігіі. Яны выдатна выканалі ролі Зорачак, Анёлаў, Пастушкоў, Каралёў, Ірада, Смерці, Марыі і Юзафа. Для большасці з іх гэта быў тэатральны дэбют.

Пасля батлейкі прысутных чакаў прыемны сюрпрыз – у парафію завітаў святы Мікалай. Усе дзеці – і акцёры, і гледачы – атрымалі падарункі.

Вольга Магільніцкая