У Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне праходзіць сесія. Студэнты здаюць экзамены, якія з’яўляюцца падсумаваннем першага семестра вучобы.
Нягледзячы на атмасферу засяроджанасці, якая падчас сесіі пануе ў сценах семінарыі, там адбылася так званая каляда. Душпастыр семінарыі кс. Ян Сарэла благаславіў пакоі студэнтаў і іншыя памяшканні.
Спачатку ў капліцы гэтай навучальнай установы семінарыйная супольнасць сабралася на малітве, даручыўшы Пану Богу новы год і просячы Яго шчодрых ласкаў на гэты час. Таксама прысутныя разам памаліліся ў інтэнцыі семінарыі і ўсіх, хто ўтварае яе супольнасць.
Пасля святар благаславіў і акрапіў асвячонай вадой капліцу, пакоі выхаваўцаў і студэнтаў, кухню і сталовую, месцы вучобы.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі
Фота: Аляксей Ціхан