З 20 па 22 студзеня ў кляштары сясцёр кармэлітак у Гудагаі адбыліся першыя ў гэтым годзе “Дні цішыні”.
Засяродзіцца і правесці свой час з Богам у супольнасці з іншымі на сустрэчу прыбылі ўдзельніцы з Мінска, Гродна, Брэста, Астраўца і бліжэйшых населеных пунктаў.
Для “Дзён цішыні” ў Гудагаі заўсёды характэрная абавязковая практыка маўчання і глыбокага разважання над Божым словам і прапанаванымі тэкстамі. Гэтая сустрэча, першая з цыклу “На хвалях даверу і любові са святой Тэрэзай ад Дзіцяткі Езуса”, дапамагала ўдзельніцам у раскрыцці сэнсу малой дарогі да святасці праз чытанне тэкстаў святой і заглыбленне ў іх.
Наступная сустрэча запланавана на 18-20 лютага. Арганізатары шчыра запрашаюць.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі