Skip to main content

Адышоў у вечнасць тата кс. Паўла Урбана

candles 492171 1280 2Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што ва ўзросце 83 гадоў адышоў у вечнасць Тадэвуш Урбан, тата кс. Паўла Урбана, пробашча парафіі Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў Парэччы (дэканат Гродна-Усход).

Пахаванне спачылага адбудзецца ў сераду 11 студзеня.

Святая Імша ў парафіяльным касцёле ў Вярэйках (Ваўкавыскі дэканат) распачнецца ў 13.00.

Вечны адпачынак дай яму, Пане…