Skip to main content

Міністранты з Іўя наведалі гродзенскую катэдру і семінарыю

iue ministranty 57 студзеня, у канцы зімовых канікул, міністранты іўеўскай парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла здзейснілі падарожжа ў Гродна, наведаўшы катэдру св. Францішка Ксаверыя і Вышэйшую духоўную семінарыю.

Падарожжа распачалося святой Імшой у парафіяльным касцёле. Першым пунктам праграмы было наведванне катэдры. У галоўнай святыні дыяцэзіі юнакі пазнаёміліся з гісторыяй парафіі, зазірнулі ў касцёльную вежу, паглядзелі на горад з вышыні і пабачылі механізм самага старадаўняга ў Еўропе вежавага гадзінніка.

iue ministranty 2

Затым міністранты пабывалі ў сэрцы дыяцэзіі – Вышэйшай духоўнай семінарыі. Там яны з вялікай зацікаўленасцю даведаліся, як жывуць і праходзяць падрыхтоўку да сакрамэнту пасвячэння семінарысты.

Паездка не толькі стала часам малітвы, але і садзейнічала паяднанню міністрантаў і паглыбленню іх ведаў пра гісторыю сваёй дыяцэзіі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі