Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Сведка былой парафіі: гісторыя капліцы на ліпнішскіх могілках

6 Студзеня 2023
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 06 Студзеня 2023

lipniczki 3Па дарозе з Ліпнішак на Ліду па правым баку знаходзяцца мясцовыя могілкі. Увагу кожнага, хто едзе ў гэтым накірунку, прыцягвае невялічкая драўляная капліца.

Мясцовыя жыхары ведаюць, што гэтая капліца калісьці стаяла ў суседніх Зыгмунцішках і з’яўляецца апошняй сведкай зыгмунцішскай парафіі.

У XV стагоддзі Ліпнішкі не былі самастойнай парафіяй, таму ўваходзілі ў склад зыгмунцішскай, якая існавала з 1411 года. Па фундацыі вялікага князя літоўскага Жыгімонта Кейстутавіча была ўзведзена драўляная святыня. У той час вёска называлася не Зыгмунцішкі, а Геранёны Старыя, а пазней, каб не блытаць з Геранёнамі Мураванымі (зараз Геранёны) і Геранёнамі Драўлянымі (зараз Суботнікі), атрымала сваю сённяшнюю назву.

Кароль Жыгімонт III Ваза ў 1623 г. павялічыў землі Касцёла і, магчыма, адбудаваў новую святыню. Дакладна невядома, колькі яна праіснавала. Вядома толькі, што стараста ліпнішскі Казімір Нестар Сапега, генерал літоўскай артылерыі, у 1779 годзе пабудаваў у Зыгмунцішках новы касцёл. Аднак ужо з 1728 года касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ўзгадваўся як філіяльны ліпнішскай парафіі. Парафія ў Зыгмунцішках перастала быць самастойнай. У Ліпнішках была ўтворана свая парафія і ўзведзена свая святыня.

У 1797 годзе зыгмунцішскі касцёл узгадваўся як занядбаная капліца, без літургічных рэчаў і шатаў. Кажуць, што мясцовыя жыхары выкарыстоўвалі яе як склад для збожжа. Імша цэлебравалася толькі адзін раз у год – у патранальнае свята святых апосталаў Пятра і Паўла, 29 чэрвеня.

lipniczki 2

У 1926 годзе яе стан апісваўся як вельмі дрэнны: сцены нахіліліся, абраз Маці Божай Ружанцовай быў знішчаны. У 1935 годзе бура сарвала дах. Пасля гэтага ліпнішскі пробашч кс. Яраслаў Войдаг звярнуўся да біскупа з просьбай перанесці капліцу на парафіяльныя могілкі, што і адбылося 4 мая 1936 года. На могілках капліца знаходзіцца па сённяшні дзень.

Намаганнямі меншых братоў капуцынаў, якія нясуць служэнне ў ліпнішскай парафіі, старадаўняя святыня ў апошнія гады была адноўлена, часам тут адбываюцца набажэнствы за памерлых.

lipniczki 1

Па матэрыялах даследвання Кацярыны Мачэўскай

 

0
Створана 06 Студзеня 2023
Абноўлена 06 Студзеня 2023
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя