З нагоды свята Божага Нараджэння, якое адзначаецца паводле юліянскага календара, выказваем сардэчныя віншаванні ўсім вернікам праваслаўнага вызнання.
Жадаем міру, надзеі і благаслаўлення, якія прыносіць нам Нованароджаны Езус – праўдзівы Бог і праўдзівы чалавек. Няхай гэтае свята, якое праводзіце ў коле блізкіх, родных і сяброў, у досведзе супольнасці і братэрства, прынясе вам радасць і мір сярод штодзённых клопатаў.
Жадаем усім, каб у гэтыя святы ў кожным доме, у кожнай сям’і на Гродзеншчыне і ва ўсёй нашай краіне ўсталявалася радасная, цёплая, сямейная атмасфера, каб мы і далей здолелі жыць у згодзе і адзінстве, а таксама цешыцца дарам міру.
A новы 2023 год няхай прынясе ўсім новую надзею, новыя сілы і новае натхненне!
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі