Skip to main content

Віншаванні супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі

redacjaЗ нагоды святаў Божага Нараджэння і надыходу новага 2023 года ад імя ўсіх, хто ўтварае рэдакцыйны калектыў афіцыйнага сайта Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by i газеты Гродзенскай дыяцэзіі “Слова Жыцця”, жадаю блізкай і глыбокай сустрэчы з нашым Збаўцам і прыняцця Яго зноў як Правадніка і Настаўніка.

Няхай Езус паселіцца ў нашых сэрцах і думках, няхай выпроствае нашы дарогі, няхай прынясе жаданы мір кожнаму дому і ўсяму свету.

Ніколі не позна, каб “Слова сталася целам” (Ян 1, 14) у нашым штодзённым жыцці.

Вясёлых святаў Божага Нараджэння і шчаслівага новага года!

Ад імя супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі

Кс. Юрый Марціновіч

Прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі

Гродна, Божае Нараджэнне 2022 г.