20 снежня кусташ санктуарыя Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі а. Аркадзь Куляха OCD асвяціў елку для касцёла Cвятых Сымона і Алены на свята Божага Нараджэння.
Адбылося гэта згодна з планам штогадовай дабрачыннай акцыі "Святочная елка з Марыйных санктуарыяў Беларусі", ідэя якой узнікла ў мінулым годзе ў часе перэгрынацыі копій цудадзейных абразоў Маці Божай па парафіях нашай Бацькаўшчыны. Тады 24 снежня, падчас святой Імшы Пастэркі, арцыбіскуп эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч урачыста паклаў фігуру Нованароджанага Хрыста на сена ў яслях, усталяваных каля елкі з Будслава. Тым самым заслужаны іерарх благаславіў пачатак новай традыцыі каляднай елкі з ваколіц беларускіх Марыйных санктуарыяў.
Цяпер айцы кармеліты з Гудагайскай святыні падтрымалі гэтую прыгожую традыцыю ў перыяд радаснага чакання Нараджэння Збаўцы.
У сувязі з падзеямі і цяжкасцямі, якія зараз адбываюцца ў Чырвоным касцёлам, ў гэтым годзе елка значна сціплая. Аднак, як зазначыў пробашч парафіі ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк, "Маці Божая заўсёды памятае пра нас. Таму мы працягваем атрымліваць духоўную падтрымку з Марыйнымі санктуарыямі краіны, дзе ў цудадзейных вобразах Найсвяцейшая Панна Марыя спасылае вернікам свае ласкі".