Рыхтуючыся да Нараджэння Пана, дзеці з парафіі Святога Духа ў Гродне (Альшанка) прынялі ўдзел у майстар-класе “Паштоўка на Божае Нараджэнне”.
Да Божага Нараджэння засталося зусім мала часу. А святы – гэта заўсёды цёплыя словы віншаванняў і шчырых пажаданняў. Сёння ўсё часцей дасылаюць віншаванні праз Viber, WhatsApp ці іншыя мэсэнджэры, аднак людзям было б вельмі прыемна атрымаць і традыцыйныя паштоўкі. Таму кожны ўдзельнік майстар-класу ў парафіі Святога Духа ўласнаручна зрабіў святочную паштоўку, каб пазней даслаць сваім блізкім ці знаёмым.
Арганізатары майстар-класу маюць надзею, што гэта быў таксама добры час у падрыхтоўцы да святаў, і заахвочваюць падумаць: ці выслалі вы ўжо віншаванні на Божае Нараджэнне сваім родным і знаёмых?
С. Бэрнадэта СSSH