26 лістапада ў кляштары сясцёр кармэлiтак Дзiцяткі Езуса ў Адамавічах (Сапоцкінскі дэканат) адбыўся дзень засяроджання для дзяўчат. Удзельніцы сустрэчы разважалі на тэму “Хто і што ў цэнтры майго сэрца”.
Духоуным кіраўніком падчас сустрэчы быў кс. Яўген Амасёнак.
Са сведчання адной удзельніцы:
“Вельмі шчаслівая, што ёсць магчымасць проста пабыць... Мы часцей за ўсё жывём планамі: заўтра, паслязаўтра, праз месяц. І тады губляеш смак сённяшняга імгнення. А ў Адамавічах можна было проста быць. Нікуды не спяшацца, нічога не планаваць. Назіраць. Слухаць. Глядзець. Вельмі простыя рэчы.
І вельмі файна быць не ў адзіноце, а з Богам. Дзень засяроджання – сустрэча з Богам, які ведае, хто я ёсць. З якім можна паразмаўляць пра ўсё. І гэта тыя хвілінкі, якія дораць супакой, радасць, натхненне ў маім жыцці. Напаўняюць усю астатнюю дзейнасць сэнсам”.
С. Алетэя Новік