Skip to main content

Чуванне моладзі адбылося ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне

sustrecza 119 лістапада маладыя людзі горада Гродна сабраліся ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі (пабрыгіцкім) на малітоўным чуванні перад Сусветнымі днямі моладзі.

Дні моладзі пройдуць у жніўні 2023 г. у Лісабоне.

Малітоўнае чуванне адбылося пад дэвізам “Устаўшы, Марыя пайшла з паспешнасцю”.

sustrecza 2

У праграме сустрэчы была святая Імша, якую цэлебраваў душпастыр моладзі кс. канонік Антоні Грэмза.

Таксама быў час на сведчанні маладых людзей, якія распавядалі пра свой духоўны досвед і прысутнасць Маці Божай у сваім жыцці.

Акрамя таго, хлопцы і дзяўчаты ўдзельнічалі ў адарацыі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, просячы аб святле Духа Святога для сябе і сваіх аднагодкаў.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: Віктар Салдаценка