Skip to main content

«Апостальства свецкіх — знак надзеі для Касцёла ў Беларусі». Абвешчаны тэма і дэвіз пастырскага года 2023 у беларускіх дыяцэзіях

2022 05 23 1 cam 0021Старшыня камісіі Агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч кіруе духавенству і вернікам мясцовага Касцёла паведамленне адносна тэмы наступнага пастырскага года ў дыяцэзіях на Беларусі.

Паведамленне
Старшыні камісіі Агульнага душпастырства пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча

Кантынентальны этап Сінду Біскупаў аб сінадальнасці засяродзіў сваю ўвагу на больш актыўным удзеле свецкіх вернікаў у ажыццяўленні місіі Касцёла ў наш час.

Зыходзячы з гэтага, Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі у 2023 годзе вырашыла прысвяціць пастырскі год апостальству свецкіх вернікаў. Дэвіз года: «Апостальства свецкіх — знак надзеі для Касцёла ў Беларусі».

На плённае перажыванне пастырскага года, прысвечанага апостальству свецкіх вернікаў, ад усяго сэрца благаслаўляю

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч

Старшыня камісіі агульнага душпастырства

пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі

Мінск, 16 лістапада 2022 года,

Успамін Маці Божай Вастрабрамскай

Паводле Catholic.by